Творчая сустрэча з майстрам Юліяй Арэхавай

10 кастрычніка ў музеі традыцыйнай культуры адбылася арт-сустрэча з носьбітам элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны "Беларускае мастацтва выцінанкі" - Юліяй Іванаўнай Арэхавай.

Сустрэча прайшла ў межах персанальнай выставы майстра "Ажурныя казкі".

Юлія працуе ў Глыбоцкім доме рамёстваў і прафесійна займаецца выцінанкай і пляценнем з саломкі. У сваіх работах майстар увасабляе разнастайныя тэмы: міфалагічны свет, традыцыйныя матывы, сюжэты да рэлігійных святаў, прыгажосць роднага краю.

Падчас мерапрыемства таленавіты майстар з задавальненнем распавяла аб сваёй выставе, падзялілася сакрэтамі творчасці з усімі жадаючымі і правяла майстар-клас па выцінанцы "Анёл".

Усе удзельнікі мерапрыемства паспяхова асвоілі асноўныя правілы выцінання і стварылі цудоўную цацку.

277