Дзень народнага адзінства

17 верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень народнага адзінства - дата, якая сімвалізуе аб'яднанне заходніх і ўсходніх зямель краіны. Яшчэ адзін важны напамін аб непахіснасці і самадастатковасці нашай беларускай нацыі і дзяржаўнасці, аб дачыненні кожнага грамадзяніна да будаўніцтва светлай і мірнай будучыні.

Да Дня народнага адзінства ў музеі ім. П.І.Баграціёна з 16 верасня навуковымі супрацоўнікамі праводзяцца лекцыі.

Старшы навуковы супрацоўнік Талюк Мікалай Мікалаевіч і малодшы навуковы супрацоўнік Хілюта Давід Аляксандравіч падрабязна расказваюць навучэнцам пра важнасць гістарычных падзей, якія садзейнічалі ўз'яднанню тэрыторыі нашай дзяржавы.

Лекцыі будуць працягвацца да 19 верасня ўключна.

817